Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы — школе» лекцыі на тэму «Архіў: мінулае і сучаснасць», прымеркаванай да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі

20 мая 2022 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» навучэнцы 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы». Увазе юнакоў у чытальнай зале архіва была прадстаўлена прэзентацыя «Архіў: мінулае і сучаснасць», прымеркаваная да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

Дырэктар архіва Бярговіна А.М. расказала аб існуючай сістэме дзяржаўных архіваў у Рэспубліцы Беларусь, гісторыі стварэння Дзяржархіва ў г. Оршы, аб асноўных напрамках яго дзейнасці і складзе фондаў, якія захоўваюцца.

Акрамя таго для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, таксама пазнаёміліся са спецыфікай працы з архіўнымі дакументамі.