18 мая Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты-першакурснікі факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава

У ходзе аглядавай экскурсіі будучыя гісторыкі азнаёміліся з гістарычнымі звесткамі пра архіў, наведалі сховішча, дзе даведаліся пра ўмовы, неабходныя для захоўвання дакументаў, атрымалі кароткую інфармацыю пра асноўныя накірункі дзейнасці сучаснага архіва, арганізацыю працы карыстальникаў у чытальнай зале і методыку выяўлення архіўных дакументаў.

Атрыманы вопыт спатрэбіцца маладым людзям ужо ў недалёкай будучыні пад час праходжання архіўнай практыкі, якая штогод арганізуецца на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці для студэнтаў ВДУ імя П.М. Машэрава, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных работ.