18 мая 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» была праведзена класная гадзіна на тэму «Ці кожны чалавек можа напісаць гісторыю сям’і?».

18 мая 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» для навучэнцаў 7-х класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска» была праведзена класная гадзіна на тэму «Ці кожны чалавек можа напісаць гісторыю сям’і?»

Складанне радаводу садзейнічае захаванню гістарычнай памяці. Кожны чалавек, які вырас у сям’і, убірае яе традыцыі і асновы, і, такім чынам, аказваецца гістарычна звязаны з каранямі свайго роду. У адрыве ад сваіх радавых каранёў нельга адчуць сваю прыналежнасць да нацыі і краіны.

Мэтай класнай гадзіны было фарміраванне ўяўлення аб тым, што веданне радаводу звязвае нас з іншымі пакаленнямі, таму кожны новы факт і гісторыя пра нашых продкаў – разгадка маленькай таямніцы.

Навучэнцам было расказана аб тым, якія існуюць спосабы збору інфармацыі аб сямейнай гісторыі, якія архівы захоўваюць дакументы па генеалогіі.