Размяшчэнне выставы на сайце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці

«Пионер, к делам на благо Родине, будь готов! Всегда готов!». Да 100-годдзя піянерыі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную падборку дакументаў

Роўна 100 гадоў прайшло з моманту ўтварэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна — самай масавай дзіцячай арганізацыі ў СССР.

19 мая 1922 года рашэннем ІІ Усерасійскай канферэнцыі РКСМ была прынята рэзалюцыя “Дзіцячы рух” і для дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў была створана піянерская арганізацыя. Прыняцце ў піянеры з тых часоў стала адной з самых урачыстых і хвалюючых падзей у жыцці мільёнаў хлапчукоў і дзяўчынак па ўсім Савецкім Саюзе.

У Год гістарычнай памяці важна адзначыць, што піянерыя — гэта не толькі культурны пласт і спадчына эпохі, піянерыя — велізарны педагагічны вопыт па выхаванні пачуцця патрыятызму, гонару за сваю Айчыну. Без любові да Айчыны і павагі да яе гісторыі і культуры немагчыма выхаваць грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.

Праглядзець выставу