У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі “Архівы-школе” супрацоўнікамі дзяржархіва ў г. Слуцку быў праведзены ўрок для навучэнцаў 9 класа сярэдняй школы № 2 г. Слуцка на тэму “Мінулых дзён перавярнуўшы старонкі”

У рамках Году гістарычнай памяці і правядзення акцыі “Архівы-школе” з мэтай папулярызацыі дакументаў установы “Занальны дзяржархіў у г.Слуцку” (далей – дзяржархіў), забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа, прыцягнення цікавасці да гістарычнай спадчыны нашага народа, і выхавання патрыятызму, праз вывучэнне тэмы Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікамі дзяржархіва і класным кіраўніком Прановіч Святланай Васільеўнай быў праведзены ўрок навучэнцаў 9 класа сярэдняй школы № 2 г.Слуцка на тэму “Мінулых дзён перавярнуўшы старонкі”.

Таксама ў рамках мерапрыемства для навучэнцаў была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны змаглі пазнаёміцца ​​з рэдкімі дакументамі, даведацца, як захоўваюцца дакументы.

У завяршэнні экскурсіі адбылася гутарка аб тым, чаму трэба ведаць гісторыю свайго горада, краю і як важна захаваць дакументы, якія маюць гістарычную значнасць.