Імпрэза да Міжнароднага Дня сям’і ў Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі

У Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі ў рамках удзелу ў імпрэзах, прысвечаных Міжнароднаму Дню сям’і, адбылася сустрэча з псіхолагам-практыкам сямейных адносін, шчаслівай жонкай і мамай Наталляй Шейбак.

На сустрэчы, што праходзіла ў форме дыялогу, удзельнікі пазнаёміліся з аўтарскім бачаннем развіцця сямейных стасункаў і тымі выклікамі, з якімі сутыкаюцца сужэнцы на пэўных гістарычных этапах свайго партнёрства, папрактыкаваліся ў вызначэнні каштоўнасці ўласных матываў у адносінах з партнёрам, наблізіліся да разумення сакрэту выбудоўванні доўгатэрміновых стасункаў даўгою ў жыццё.