Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у семінары для дырэктараў тэрытарыяльных архіваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, які прайшоў 12-13 мая 2022 г. у г. Брэсце. Семінар арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі сумесна з галоўным упраўленнем арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у семінары для дырэктараў тэрытарыяльных архіваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, які прайшоў 12-13 мая 2022 г. у г. Брэсце. Семінар арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі сумесна з галоўным упраўленнем арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама.

З лекцыямі па методыцы складання наменклатуры спраў, правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў, падрыхтоўцы і перадачы спраў у архіў, па пытанні вядзення асноўных уліковых дакументаў і фандавання дакументаў архіва, аб выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару, у тым ліку ў рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, выступілі чатыры спецыяліста архіва.

Для ўдзельнікаў семінара таксама была праведзена аглядная экскурсія ў адным з будынкаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці па вул. Энгельса, 8.