«На варце здароўя…». Да 100-годдзя з дня заснавання РУП «Белфармацыя»

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, падрыхтаваў і размясціў на сайце віртуальную выставу «На варце здароўя…». Да 100-годдзя з дня заснавання РУП «Белфармацыя».

15 мая 1922 года пры Мінскім гарвыканкаме арганізавана гасразліковае гарадское ўпраўленне аптэкамі «аптэкакіраванне». За 100 гадоў свайго існавання прадпрыемства назапасіла найбагацейшы вопыт у галіне лекавага забеспячэння насельніцтва, устанавіла высокія стандарты аказання паслуг, стварыла свае традыцыі.

На выстаўцы прадстаўлены архіўныя дакументы з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, якія толькі часткова адлюстроўваюць гісторыю станаўлення прадпрыемства.