Аб правядзенні Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна занятку па тэме: «Радавод маёй сям’і» ў рамках Дня сям’і ў ДУА «Гімназія № 10 г. Гродна»

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна ў рамках Дня сям’і ў ДУА «Гімназія № 10 г. Гродна» 13 мая 2022 года правёў занятак «Радавод маёй сям’і». На мерапрыемстве вучні 1 «А» класа азнаёміліся з асновамі вывучэння і складання свайго генеалагічнага дрэва, замацавалі такія паняцці як «радавод», «генеалагічнае дрэва», «сямейныя каштоўнасці і традыцыі». Дзеці даведаліся шмат цікавага і новага: як правільна аформіць альбом з сямейнымі фатаграфіямі, як і дзе шукаць інфармацыю аб сваіх сваяках, як сумесна з бацькамі скласці і аформіць сямейнае дрэва, як захоўваць традыцыі сям’і і інш.