15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень сям’і.

Жыццё кожнага чалавека, вядома, пачынаецца з сям’і. Менавіта тут мы адчуваем любоў, павагу, радасць, дабро. Сям’я дапамагае знаёміцца з навакольным светам, пашыраючы наш кругагляд, абараняе нас ад любых няўзгод, падтрымліваючы сілы і здароўе. Сярод родных і блізкіх людзей складваюцца традыцыі, з’яўляюцца рэліквіі, якія фарміруюць непарыўныя сувязі паміж пакаленнямі.

У Год гістарычнай памяці Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у рамках акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны» падрыхтаваў віртуальную выставу фотадакументаў, з сямейных архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў Беларусі: Машэрава П.М., Казлова В.І., Аўхімовіча М.Я., Лівенцава У.І., Ігнаценка І.М. і інш., перададзеных на захоўванне ў аддзел фондаў асабістага паходжання.