«Мінулых гадоў жывая памяць»

12 мая 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі вучні 9 класаў гімназіі г. Кобрына.

Загадчык аддзела Святлана Заруба расказала аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Кобрынскага і былога Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці. Школьнікам былі прадстаўлены копіі дакументаў раённых Надзвычайных камісій па ўсталяванні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанясенне імі шкоды.

Таксама вучням расказалі аб шкодзе, якая была прычынена нямецка-фашысцкімі захопнікамі населеным пунктам раёнаў, якія захоўваюцца ў фондах райвыканкамаў, сельвыканкамаў, упраўленняў сельскай гаспадаркі, дарожных аддзелаў і аддзелаў сацыяльнага забеспячэння райвыканкамаў і інш. Гэтыя дакументы выклікалі жывую цікавасць у вучняў.

Архівіст Ангеліна Кічкайла ў рамках папулярызацыі афіцыйных геральдычных сімвалаў Рэспублікі Беларусь азнаёміла навучэнцаў з гербам і сцягам г. Кобрына і Кобрынскага раёна. Была дадзена кароткая характарыстыка і гісторыя іх стварэння. Вучням таксама былі прадстаўлены рашэнні мясцовых органаў улады аб зацвярджэнні гербаў іншых гарадоў зоны абслугоўвання архіва: Бярозы, Белаазёрска, Пружан.