13 мая 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Мерэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна»

13 мая 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Мерэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна». У ходзе праведзенага ўрока на тэму «Геральдыка роднай зямлі», накіраванага на папулярызацыю афіцыйнай сімволікі, Т.М. Аўласава, загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў, пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй стварэння гербаў раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Дзяржархіва ў г. Глыбокае.

Удзельнікі сустрэчы наведалі архівасховішча, азнаёміліся са складам фондаў, умовамі захоўвання дакументаў.