Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з кіраўнікамі падраздзяленняў, начальнікамі дзяжурных змен і работнікамі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях

13 мая 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з кіраўнікамі падраздзяленняў, начальнікамі дзяжурных змен і работнікамі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Кіраўнік групы – намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Гомельскага гарадскога аддзела па НС Аляксандр Сяргеевіч Буракоў.

У рамках крымінальнай справы па факце здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь архівісты распавялі аб праведзенай працы па выяўленні дакументаў для пракуратур горада Гомеля і Гомельскай вобласці.

Запрошаныя госці азнаёміліся з сапраўднымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве: актамі абласных (Гомельскай, Палескай) і раённых камісій па расследаванні злачынстваў па злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыях рэгіёну; дакладнымі запіскамі аб нанесенай шкодзе населеным пунктам Гомельшчыны; звесткамі аб населеных пунктах Гомельскай вобласці, знішчаных падчас Вялікай Айчыннай вайны; дадзенымі аб колькасці грамадзян, гвалтоўна вывезеных у перыяд часовай акупацыі з тэрыторыі Гомельскай і Палескай абласцей і якія вярнуліся на радзіму і інш.

У рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ спецыяльнага рэпартажу з месца раскопак масавага пахавання ў Чэнкаўскім лесе на тэрыторыі Гомельскага раёна. Для работнікаў была арганізавана экскурсія па архівасховішчы.

Таксама былі вызначаны перспектывы далейшага супрацоўніцтва дзяржаўнага архіва і Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.