«Беларусь памятае. Памятаем кожнага»: ускладанне кветак да бюста ўдзельніка абароны г.Магілёва генерал-маёра Міхаіла Цімафеевіча Раманава

6 мая 2022 года ўстанова «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» далучылася да рэспубліканскай патрыятычнай эстафеты памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прымеркаванай да 77-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да бюста ўдзельніка абароны г.Магілёва генерал-маёра Міхаіла Цімафеевіча Раманава (1891-1941).