У рамках акцыі «Архівы- школе» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рэчыцы»

Працягваючы ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў рамках Года гістарычнай памяці, супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рэчыцы ім. С. В. Сыча», дзе для навучэнцаў трэціх і чацвёртых класаў быў праведзены ўрок па тэме: «Геральдыка Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць» напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (8 мая).

Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Жарносенка і вядучы архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Галіна Жандарава прадставілі навучэнцам дзяржаўную сімволіку – герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, а таксама гербы і флагі Гомельскай вобласці і яе гарадоў, якія з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў, якіх у вобласці налічваецца 21. Дзеці даведаліся шмат цікавага і важнага аб гісторыі геральдычных сімвалаў нашай краіны, аб значэнні колераў і прадметаў, намаляваных на іх.

Па завяршэнні аповяду архівісты правялі сярод школьнікаў віктарыну «У краіне «Сімволіка» па праверцы атрыманых ведаў. Высветлілася, што навучэнцы добра засвоілі прадстаўлены на ўроку матэрыял аб гербах і сцягах, таму ім не склала працы справіцца з пытаннямі.