10 траўня 2022 года працоўны калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведаў выставу «Нашу юнацтва калісьці вайна апаліла» на базе ўстановы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы»

10 траўня 2022 года працоўны калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведаў выставу «Нашу юнацтва калісьці вайна апаліла» на базе ўстановы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы».

Выстаўка створана з мэтай захавання гістарычнай памяці, вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны нашай Радзімы, а таксама фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі. На выставе былі прадстаўлены фатаграфіі, асабістыя рэчы, якія ярка адлюстроўваюць і раскрываюць тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Работнікі архіва азнаёміліся з выставай падрыхтаванай супрацоўнікамі музея на падставе дакументаў ваенных гадоў, якія апісваюць тыя трагічныя падзеі нашай Радзімы і гераічны подзвіг беларускага народа, які ўнёс неацэнны ўклад у агульную Перамогу над фашызмам.

Таксама для супрацоўнікаў архіва была праведзена аглядная экскурсія па музеі, падчас якой яны азнаёміліся з ваенна-гістарычнай экспазіцыяй на адкрытай пляцоўцы.