Аб мерапрыемствах, прымеркаваных да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны, з удзелам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
6 мая 2022 года ў Палацы Рэспублікі адбылася выстава «Беларусь непакораная», адным з удзельнікаў якой стаў і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, прадставіўшы часовую выставачную экспазіцыю.
Прадстаўленыя на выстаўцы экспанаты расказалі наведвальнікам аб штодзённай карпатлівай працы архівістаў па захаванні і папулярызацыі аўдыёвізуальных дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сумесна з Міністэрствам культуры быў падрыхтаваны фотарад для стварэння тэматычнага фільма з наступнай яго дэманстрацыяй 6 мая 2022 года падчас комплексу святочных мерапрыемстваў у Палацы Рэспублікі, прымеркаваных да святкавання Дня Перамогі.
У азнаменаванне 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дзяржынску прайшоў урачысты мітынг. У святочным шэсці працоўных калектываў Дзяржынскага раёна прынялі ўдзел і работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. На захавальнікаў дакументальных сведчанняў вайны і перамогі ў ёй ускладзена адмысловая місія – берагчы памяць аб тых, хто змог сьцерці нацызм.
![]() |
1. Агульны выгляд стэнда БДАКФФД на выставе «Беларусь непакораная» ў Палацы Рэспублікі (6 мая 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
2. Наведвальнікі выстаўкі “Беларусь непакорная” ў Палацы Рэспублікі каля стэнда БДАКФФД (6 мая 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
3. Загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў А.С.Цюхай і загадчык сектара аблічбоўвання фотафонадакументаў М.В.Трухановіч перад пачаткам мітынгу, прысвечанага Дню Перамогі (9 мая 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
4. Працоўны калектыў БДАКФФД падчас урачыстага шэсця ў Цэнтральным парку г. Дзяржынска (9 мая 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
5. Работнікі БДАКФФД, удзельнікі акцыі “Беларусь памятае” падчас урачыстага шэсця ў Цэнтральным парку г. Дзяржынска (9 мая 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
6. Кіраўніцтва БДАКФФД, дырэктар архіва А.М.Ганчар і намеснік дырэктара Я.М.Грыневіч падчас ускладання вянкоў на брацкіх могілках г. Дзяржынска (9 мая 2022 г., БДАКФФД) |