Супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне падрыхтавана віртуальная выстаўка «Архівісты – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны»


22 чэрвеня 1941 г… Нядзеля… 4 гадзіны раніцы… Вось ужо на працягу 77 гадоў наша памяць вяртаецца да падзей гэтай летняй нядзельнай раніцы! Раніцай першага дня Вялікай Айчыннай вайны, пачала нямецка-фашысцкую акупацыю. Слёзы, пакуты, смерць прынеслі нацысты на нашу зямлю! Доўгіх чатыры гады савецкі народ будзе змагацца з “карычневай чумой”.

Але гэты час згуртавання савецкага грамадства, калі ўсё было для Перамогі! Савецкія ваяры змагаліся на франтах, партызанскія фармаванні не дазвалялі акупантам спакойна гаспадарыць на часова занятых нашых тэрыторыях! А ў тыле стваралі матэрыяльную базу! Усё для фронту, усё для Перамогі!

9 траўня 1945 гады! Гэта той самы дзень, які чакаў увесь свет!

Коштам неймаверных намаганняў савецкі народ змог спыніць нацысцкую Нямеччыну і вызваліць мір ад нацызму. Загінулі мільёны, каб сёння мы маглі жыць! Гераізм салдат Вялікай Перамогі мы ніколі не забудзем! І хочацца сказаць ім, што мы – памятаем, любім, цэнім!

На жаль, сёння з пакалення Пераможцаў у жывых засталіся нямногія.

Падрыхтаваная выстава – даніна памяці супрацоўнікам дзяржархіваў Віцебскай вобласці – воінам Савецкай Арміі і ўдзельнікам партызанскага руху!

Прагляд віртуальнай выставы (PDF, 7,3Mb).