6 траўня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, які праходзіў на базе Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці, прысвечанам Дню Перамогі

6 траўня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, які праходзіў на базе Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці, прысвечанам Дню Перамогі.

У рамках мерапрыемства Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што Дзень Перамогі – асаблівае свята для нашай краіны. Вайна 1941-1945 гадоў – адна з самых жорсткіх, але дзякуючы мужнасці савецкага народа, яна была выйграная. Цаной многіх мільёнаў чалавечых жыццяў была заваявана Вялікая Перамога.

Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч расказаў супрацоўнікам статыстычнага ўпраўлення аб доўгіх гадах акупацыі Беларусі, доўгачаканым дні вызвалення і стратах, якія панесла наша Радзіма.

Таксама падчас мерапрыемства дырэктарам архіва было адзначана, што ў гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны. Вялікая Перамога застаецца для нас па-сапраўднаму вялікім і жыццесцвярджальным святам, сімвалам мужнасці, велічы і сілы духу нашага народа, несмяротнага подзвігу воінаў і працаўнікоў тылу. І сёння наша агульная задача – захаванне памяці аб вайне, асэнсаванне яе ўрокаў, выхаванне ў моладзі паважлівага стаўлення да спадчыны Перамогі.

У канцы мерапрыемства Андрэй Мікалаевіч павіншаваў калектыў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення з Вялікім святам нашага народа – Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пажадаў моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту.