Нацыянальны архіў прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”

6 мая Нацыянальны архіў прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, прысвечанай святкаванню 77-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікі архіва ўшанавалі памяць і ўсклалі кветкі на магілу Карпачова Яфрэма Майсеевіча – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра аддзялення 7-га асобнага запаснога палка сувязі Прыволжскай ваеннай акругі, гісторыка, кіраўніка Цэнтральнага дзяржаўнага архіва у першыя пасляваенныя гады, які ўнёс вялікі ўклад у збіранне і навукова-тэхнічную апрацоўку дакументаў, якія пацярпелі падчас вайны.