4 мая 2022 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» праведзена лекцыя «Ёсць слава, якой не будзе забыцця…» для навучэнцаў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Баранавічы»

Для правядзення заняткаў былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. Навучэнцаў пазнаёмілі са складам дакументаў, якія сведчаць аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дырэктар установы Шэршань Вольга Іванаўна зачытала фрагменты з успамін вязня нацызму Сафіі Юльянаўны Лысюк, Вячаслава Мікалаевіча (жыхара в. Тартак Навамышскага раену, сведка растрэлу ваенапалоннага штат-лагера № 337).

Архівіст аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Лаўрэнцьева Святалана Ігараўна зачытала лісты савецкіх салдат, дасланыя родным і блізкім з франтоў, расказала аб тым, як было арганізавана паштовае паведамленне у часы Вялікай Айчыннай вайны. Таксама паказала як складаліся лісты-трыкутнікі.

У рамках акцыі «Архівы – школе» дыректар дзяржархіву Шершань В.І. расказала навучэнцам аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, асаблівасцях захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў. Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны атрымалі ўяўленне аб рабоце архіва, наведалі архівасховішча. У мэтах правядзення прафарыентацыі навучэнцаў азнаёмілі з навучальнымі ўстановамі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў архіўнай сферы.