«Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» праводзіць урокі памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы»

У рамках узаемадзеяння дзяржархіва з установамі адукацыі ў Год гістарычнай памяці 28 красавіка 2022 года дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» А.С.Забелінкая прыняла ўдзел у правядзенні ўрокаў памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы» ў 11 і 6 класах ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка», прысвечаных захаванню памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу савецкага народа ў гады вайны.

А.С.Забелінская расказала аб акупацыі Навагрудскага раёна і развіцці партызанскага руху, аб подзвігах наваградскіх партызан і падпольшчыкаў, узаемадзеянні з падраздзяленнямі Савецкай арміі ў перыяд вызвалення Навагрудка. Таксама былі прадэманстраваны копіі дакументаў Надзвычайных камісій па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Навагрудскага, а таксама суседніх Дзятлаўскага і Карэліцкага раёнаў.

Слухаючы аб падзеях вайны, аб подзвігу салдат, партызан і падпольшчыкаў, аб тых, хто быў сагнаны ў фашысцкае рабства, закатаваны ў гета і канцлагерах, хлопцы разважалі аб гераічнай спадчыне народа, як неабходнай складніку гістарычнай памяці, аб важнасці захавання паважлівага стаўлення да мінулага.