«Спіс савецкіх ваеннапалонных…»

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці і напярэдадні 77-й гадавіны Вялікай Перамогі прадстаўляе электронныя копіі мемарыяльнага выдання «Спіс савецкіх ваеннапалонных, забітых нямецка-фашысцкімі катамі каля горада Мінска ля вёскі Масюкоўшчына. 1941-1942 гг.» (PDF, 41,2 Mb), якое захоўваецца сярод дакументаў фонду 2316 «Упраўленне культуры выканкама Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных».