У рамках Года гістарычнай памяці ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі архіварыусы натарыяльных кантор і супрацоўнікі натарыяльнага архіва Гродзенскай натарыяльнай акругі

У рамках Года гістарычнай памяці ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі архіварыусы натарыяльных кантор і супрацоўнікі натарыяльнага архіва Гродзенскай натарыяльнай акругі.

Падчас сустрэчы гасцям расказалі пра гісторыю стварэння, склад дакументаў і спецыфіку дзейнасці ўстановы, прадставілі зборнікі дакументаў і матэрыялаў, інтэрнет-праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле супрацоўнікаў архіва.

Экскурсантаў пазнаёмілі са старэйшымі фондамі натарыята Гродзенскай вобласці. У прыватнасці, закранулі дзейнасць натарыяльных кантор у 1940–1945-х гг. З цікавасцю прысутныя вывучалі і разглядалі дакументы больш ранняга паходжання, уключаныя ў справы прадстаўленых фондаў.

Для гасцей правялі аглядную экскурсію па ўстанове, паказалі найбольш каштоўныя і цікавыя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архівасховішчы. У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў архівісты паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі – захавальнікаў гістарычнай памяці Гродзеншчыны.