Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» працягвае ўдзел ва Уроках Памяці

28 красавіка супрацоўнікі архіва пабывалі ў дзяржаўных установах адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Віцебска» і «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска ім. І. Х. Баграмяна», у якіх праходзілі Урокі Памяці, прысвечаныя 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Нам гэты мір завешчана берагчы».

На ўроках выступілі нам.дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна і галоўны захавальнік фондаў Карпекин Канстанцін Рыгоравіч.

Дзецям распавялі аб генацыдзе беларусаў на акупаванай нацыстамі тэрыторыі Беларусі ў 1941 – 1944 гг. Прамова суправаджалася дэманстрацыяй матэрыялаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР.

Гэтак жа прагучалі звесткі аб архіве, парадку захоўвання дакументаў. Больш падрабязна расказана аб дакументах, у якіх адлюстравана гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.