Аб правядзенні з работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» занятка «Увага ўсім!»

28 красавіка 2022 года з работнікамі архіва праведзены занятак «Увага ўсім!». Начальнік Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Куратнікаў Андрэй Алегавіч расказаў работнікам архіва, як справіцца з панікай у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайных здарэнняў.

Адзначылі эфектыўнасць усталёўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – незаменных памагатых хаты, якія дазволяць своечасова выявіць узгаранне. Падрабязна разгледзелі, найбольш частыя прычыны ўзнікнення пажару, а таксама начальнік Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Куратнікаў А.А. нагадаў, як правільна карыстацца вогнетушыцелем і як справіцца з вогненным надзвычайным здарэннем самастойна, калі пад рукой яго не аказалася.

У завяршэнне сустрэчы Куратнікаў А.А. расказаў аб дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», а для замацавання атрыманых ведаў уручыў удзельнікам сустрэчы памяткі і брашуры з правіламі бяспекі.