У рамках акцыі «Архівы – школе» ў Год гістарычнай памяці і напярэдадні 77-й гадавіны Вялікай Перамогі супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Мінска»

28 красавіка 2022 года для вучняў 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Мінска», якія наведалі разам з класным кіраўніком Мелях Вікторыяй Георгіеўнай Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, была праведзена экскурсія ў рамках акцыі «Архівы – школе».

У час экскурсіі супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Анпілогава Т.А. расказала, як ствараўся архіў, праз што давялося прайсці, каб захаваць найкаштоўнейшыя матэрыялы і дакументальныя сведчанні гісторыі. Вучні з непадробнай увагай разглядалі арыгіналы дакументаў па гісторыі даваеннага перыяду, слухалі аповяд аб тым, як захоўваліся дакументы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з дзённікамі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сапунова Аляксея Пятровіча, ардэнаносца, падпалкоўніка запасу. Экскурсія завяршылася наведваннем архівасховішча.