Аб правядзенні з работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» круглага стала: «Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы»

28 красавіка 2022 года з работнікамі архіва праведзены круглы стол: «Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы», прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы, з удзелам старшыні Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Цішковай Таццяны Аляксандраўны. Перад работнікамі з дакладамі выступілі: грамадскі інспектар па ахове працы архіва Машканава Т.У., дырэктар архіва Берговіна А.М., абмеркавалі ўмовы працы, створаныя на працоўных месцах і гарантаванне бяспекі і здароўя работнікаў.

Стварэнне пазітыўнай культуры аховы працы на працоўных месцах азначае, што як адміністрацыя, так і работнікі шануюць бяспечнае і здаровае вытворчае асяроддзе і прыкладаюць сумесныя намаганні да яго забеспячэння.