Фотавыстава «За кадрам» аб здымках фільма «Магіла льва», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Купалы і Году гістарычнай памяці

У рамках праекту «За кадрам» установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» сумесна з кінатэатрам «Цэнтральны» г. Мінска працягваюць серыю фотавыстаў, мэта якіх – паказаць усё тое, што застаецца ўтоена ад гледачоў падчас працы здымачнай групы над фільмам.

З 25 красавіка па 29 мая 2022 года ў кінатэатры «Цэнтральны» г. Мінска дэманструецца фотавыстава, прысвечаная здымкам фільма «Магіла льва» (рэжысёр Валерый Рубінчык, аператар Юрый Марухін, 1971 г.). Фотавыстава прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Года гістарычнай памяці. Уваход на выставу вольны.

 

1. Афіша фотавыставы “За кадрам” аб здымках фільма “Магіла льва”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Купалы і Году гістарычнай памяці (2022 г., г. Мінск, БДАКФФД)
2. Экспазіцыя фотавыставы “За кадрам” аб здымках фільма “Магіла льва”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Купалы і Году гістарычнай памяці ў кінатэатры “Цэнтральны” г. Мінска (25 красавіка 2022 г., г. Мінск, БДАКФФД)
3. Экспазіцыя фотавыставы “За кадрам” аб здымках фільма “Магіла льва”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Купалы і Году гістарычнай памяці ў кінатэатры “Цэнтральны” г. Мінска (25 красавіка 2022 г., г. Мінск, БДАКФФД)
4. Экспазіцыя фотавыставы “За кадрам” аб здымках фільма “Магіла льва”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Купалы і Году гістарычнай памяці ў кінатэатры “Цэнтральны” г. Мінска (25 красавіка 2022 г., г. Мінск, БДАКФФД)