26 красавіка 2022 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» да 36 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы была падрыхтавана выстава і праведзена лекцыя «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – «нацыянальнае экалагічнае бедства», якая праходзіла на базе бібліятэкі-філіяла №14 г.Гомеля

26 красавіка 2022 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» да 36 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы была падрыхтавана выстава і праведзена лекцыя «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – «нацыянальнае экалагічнае бедства», якая праходзіла на базе бібліятэкі-філіяла №14 г.Гомеля. Лекцыю па вышэйпаказанай тэме правяла старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстанні дакументаў Драздова Аліна Міхайлаўна. У гэты дзень слухачамі лекцыі былі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Гомеля».

На выставе былі прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць падзеі самай вялікай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Дакументальныя матэрыялы далі магчымасць школьнікам скласці ўяўленне аб страшнай катастрофе на Чарнобыльскай АЭС, яе ахвярах і наступствах.

Важна памятаць аб гэтай трагічнай даце, і тых адважных людзях, якія, рызыкуючы ўласным жыццём і здароўем, ухілялі пагрозы і наступствы катастроф.