Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» інфармацыйнай гадзіны на тэму «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва»
26 красавіка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» з навучэнцамі 9-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Оршы» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва», прымеркаваная да 36-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Успомнілі аб жудаснай трагедыі таго часу, аб подзвігу людзей, якія праявілі смеласць і адвагу пры ліквідацыі наступстваў аварыі.
Для таго каб Чарнобыль з яго трагедыяй сапраўды назаўжды застаўся ў мінулым, ёсць адно – адзінае выйсце: памятаць пра яго ўвесь час.
![]() |
1. Рашэнне выканаўчага камітэта Талачынскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 19.05.1987 № 161 «Аб прыёме навучэнцаў старэйшых класаў з Гомельскай і Магілёўскай абласцей у аздараўленчы лагер працы і адпачынку». Ф. 162. Воп. 5. С. 618. |
![]() |
2. Рашэнне выканаўчага камітэта Сенненскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 02.04.1990 № 53 «Аб утварэнні камісіі па прыёме, размяшчэнні і працаўладкаванні грамадзян з Гомельскай і Магілёўскай абласцей». Ф. 784. Воп. 1. С. 751. |
![]() |
3. Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны. |