21 красавіка 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10 класа сярэдняй школы № 17 г. Брэста

У музеі гісторыі архіва загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала навучэнцам пра гісторыю архіва, пра найбольш цікавыя дакументы, у якіх адлюстравана гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці азнаёміліся з выставай дакументаў «Трагічныя старонкі акупацыйнага рэжыму на Брэстчыне: дакументы сведчаць…».

Школьнікам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.