Экскурсія «Унікальныя дакументы з фондаў дзяржархіву г.Полацка»

25 красавіка 2022 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» праведзена экскурсія для вучняў 6 «А» класа ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2».

Вучні пазнаёміліся з гісторыяй архіва, яго задачамі і функцыямі, даведаліся, чым важны архіў для дзяржавы, грамадства і чалавека. На экскурсіі былі прадстаўлены ўнікальныя дакументы з фондаў архіва, якія супрацоўнікі называюць «дакументальнымі скарбамі». Таксама навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Полацкай вобласці, дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсанты наведалі чытальную залу, архівасховішча, азнаёміліся з дзеючымі выставамі.