Дэпартамент па архівах і справаводству інфармуе

На афіцыйным вэб-партале Дзяржаўнай архіўнай службы Украіны размешчана паведамленне аб спыненні камунікацыі і апрацоўкі запытаў ад устаноў і грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб тым, што работа па выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару ад грамадзян Украіны будзе працягвацца.