Правядзенне супрацоўнікамі ДУ «Дзяржаўны архів Віцебскай вобласці» класных гадзін па тэме «Вялікая Айчынная вайна – журботная старонка гісторыі Беларусі»

25 красавіка 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска» для двух 7-х класаў праведзены класныя гадзіны па тэме «Вялікая Айчынная вайна – сумная старонка гісторыі Беларусі», прысвечаныя генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Навучэнцаў пазнаёмілі з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа», падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 5 студзеня 2022 года.

Было падрабязна раскрыта паняцце «генацыд» і прадэманстраваны дакументы, якія зафіксавалі факты генацыду беларускага народа ў 1941 – 1951 гг.

Уроки суправаджаліся фоташэрагам, у якім былі прадстаўлены фотадакументы і лічбавыя копіі матэрыялаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР. Таксама прадэманстраваны факты генацыду з боку нацыяналістычных бандфарміраванняў у 1944 – 1951 гг.

На прыкладзе статыстычных дадзеных паказана, якія наступствы меў генацыд для развіцця рэспублікі ў 1945 – 1991 гг.