22 красавіка 2022 г. супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прынялі ўдзел у XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства». Канферэнцыя праходзіла ў Магілёве
22 красавіка 2022 г. супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прынялі ўдзел у XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства». Канферэнцыя праходзіла ў Магілёве.
Канферэнцыя была арганізавана пры ўдзеле і садзейнічанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова і Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра.
Вочны і дыстанцыйны фармат правядзення канферэнцыі дазволіў прыцягнуць вучоных, практыкаў і спецыялістаў не толькі з Беларусі, але і іншых рэспублік (Літвы, Польшчы, Расіі).
У рамках канферэнцыі супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі былі прадстаўлены два навуковыя даклады: загадчыка аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, к.г.н. Л.І. Масейчук «Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія ў г. Вільні (1833–1842)» і сумесны даклад дырэктара архіва А.М. Запартыка і Л.І. Масейчук «Аднаўленне царквы Святога Духа ў г. Мінску: агляд праектных дакументаў фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі».