25 красавіка 2022 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» адбылася сустрэча архівістаў з студэнтамі факультэта педагогікі і псіхалогіі УА «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт»

25 красавіка 2022 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» адбылася сустрэча архівістаў з студэнтамі факультэта педагогікі і псіхалогіі УА «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт». Групу (№ АТМ-21) студэнтаў суправаджала старэйшэ выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі Святлана Уладзіміраўна Віруцкая. У рамках дадзенага мерапрыемства быў праведзены ўрок гістарычнай памяці па тэме: «Праз усё прайшлі і перамаглі». Студэнтам былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, дакументы з калекцыі дакументаў асабістага паходжання удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.

Дырэктар установы Шэршань Вольга Іванаўна зачытала студэнтам фрагменты успамін удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вязня нацызму Сафіі Юльянаўны Лысюк, прадэманстравала лісты савецкіх салдат, дасланыя родным і блізкім з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама расказала аб гвалтоўным згоне грамадзян у Германію нямецка-фашысцкімі захопнікамі, аб лагеры ваеннапалонных № 337 на станцыі Лясная, аб Калдычэўскім лагеры смерці.

Дырэктар установы Шэршань Вольга Іванаўна азнаёміла студэнтаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, асаблівасцях захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў архіва Анішчанка Наталля Уладзіміраўна паведаміла студэнтам аб інфармацыйных рэсурсах, з дапамогай якіх можна ажыццявіць пошук інфармацыі аб архівах і складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў іх, прадставіла даведнік па фондах архіва. Для студентаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны атрымалі ўяўленне аб рабоце архіва, наведалі архівасховішча.