Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць. Гісторыя іх паходжання»

25 красавіка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Оршы», дзе сустрэліся з навучэнцамі 3-4 класаў і правялі для іх тэматычную гадзіну на тэму «Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць. Гісторыя іх паходжання». У ходзе дадзенага мерапрыемства ўвазе юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены гербы і флагі 33 населеных пунктаў Віцебскай вобласці – найбольшай колькасці сярод усіх абласцей краіны, 17 гербаў з якіх налічваюць не адну сотню гадоў.