Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» стартавала выстава пад назвай «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – нацыянальнае экалагічнае бедства»

22 красавіка 2022 года напярэдадні 36 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» стартавала выстава пад назвай «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – «нацыянальнае экалагічнае бедства», падрыхтаваная супрацоўнікамі архіва на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій. Выставу наведалі ў гэты дзень студэнты 2-3 курсаў ГДУ імя. Ф.Скарыны.

Дакументальныя матэрыялы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, адлюстроўваюць мерапрыемствы дзяржаўных органаў Беларусі, накіраваныя на пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Перш за ўсё, гэта мерапрыемствы па сацыяльнай абароне насельніцтва ад радыяцыйнай пагрозы: адсяленне людзей з 30-кіламетровай зоны, аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым, будаўніцтва жылля для перасяленцаў і інш.

Выстаўка падрыхтавана з мэтай азнаямлення з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія даюць магчымасць дэталёва ўявіць падзеі тых ужо далёкіх дзён, якія пакінулі глыбокі душэўны след у свядомасці мільёнаў людзей.