«Архівы – школе»: экскурсія для вучняў ДУА «Буйніцкая сярэдняя школа»

18 красавіка 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для вучняў 7 класа ДУА «Буйніцкая сярэдняя школа» ў рамках акцыі «Архівы – школе».

У чытальнай зале супрацоўнікі пазнаёмілі хлопцаў з дзейнасцю архіва, складам архіўных фондаў, прадэманстравалі зборнікі дакументаў, якія нядаўна выйшлі.

Навучэнцам прадставілі дакументы з асабістага фонду Каротчанкі Дзмітрыя Іванавіча – малодшага сяржанта Чырвонай Арміі, які загінуў 29 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Магілёўшчыны і пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Буйнічы. У складзе калекцыі – даведка аб праходжанні службы, фатаграфія, лісты з фронту. Дакументы на захоўванне ў архіў перадаў брат Дзмітрыя Іванавіча.

Потым для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Дзеці наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе азнаёміліся з працэсам сканіравання дакументаў, і архівасховішча, дзе даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў, змаглі ўбачыць асабліва каштоўныя архіўныя экзэмпляры.