«Архівы – школе»: наведванне архіва вучнямі школы № 45 г.Магілёва

1 красавіка 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для навучэнцаў 7 класа ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва».

Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі архіва А.В.Троцкая пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй архіва, зонай абслугоўвання архіва, спецыфікай работы з найбольш запатрабаванымі дакументамі. Таксама вучні былі азнаёмлены з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі горада Магілёва і наваколля і дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Мікалаевіча Мігая і Іосіфа Міхайлавіча Цісоўскага.

Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Л.М. Цалабанава правяла экскурсію па сховішчы, і расказала школьнікам аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.