Семінар-практыкум для метадычнага аб’яднання кіраўнікоў школьных музеяў Салігорскага раёна на тэму «Архівы і дакументы, якія яны захоўваюць, – неад’емная і важная частка культурнай памяці грамадства, культурнай спадчыны чалавецтва»

У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку», забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа супрацоўнікамі дзяржархіва быў праведзены семінар-практыкум для метадычнага. аб’яднання кіраўнікоў школьных музеяў Салігорскага раёна на тэму «Архівы і дакументы, якія яны захоўваюць, – неад’емная і важная частка культурнай памяці грамадства, культурнай спадчыны чалавецтва».

Таксама ў рамках мерапрыемства для кіраўнікоў школьных музеяў Салігорскага раёна была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны маглі пазнаёміцца ​​з рэдкімі дакументамі, даведацца як захоўваюцца дакументы.

У завяршэнні экскурсіі адбылася гутарка аб тым, чаму трэба ведаць гісторыю свайго горада, краю і як важна захаваць дакументы, якія маюць гістарычную значнасць.