Экскурсія для студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ

20 красавіка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі і супрацоўнікамі БНТУ, удзельнікамі конкурса генеалагічных даследаванняў «Мая сямейная гісторыя».

Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М. Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, перспектывах пошуку інфармацыі ў інтэрнэце. Госці наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб магчымасцях выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і і азнаёміліся з матэрыяламі Усесаюзнага (1926 г.) і школьнага (1927 г.) перапісаў, дакументамі на ўдзельнікаў партызанскага руху і падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асабістымі справамі на прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнтаў БНТУ і інш.