Аб правядзенні ўрока-лекцыі «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі» ў ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» 21.04.2022 г.

21 красавіка 2022 года на базе ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч да Года гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» правёў урок-лекцыю на тэму «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі». Слухачамі з’яўляліся навучэнцы 9 класа.

Падчас лекцыі М.В.Гарэлік падрабязна расказаў пра ключавыя аспекты партызанскага руху на тэрыторыі нашай краіны, пачынаючы са стварэння першых партызанскіх атрадаў і да вызвалення тэрыторыі Беларусі. Адмысловая ўвага была нададзена дыверсійным дзеянням партызан на чыгунцы. Навучэнцам быў прадэманстраваны фільм «Рэйкавая вайна. Тры ўдары», які наглядна ілюструе маштаб усенароднай барацьбы супраць акупантаў.

Акрамя падзей Вялікай Айчыннай вайны, урок-лекцыя складалася з аповяд аб ключавых момантах гісторыі БДАКФФД і асаблівасцях працы ў архіве. Не засталася без увагі ўнікальнасць самой прафесіі архівіста, але асабліва зацікавіў навучэнцаў расказ аб сумежных прафесіях, неабходных у архіве. Прыкладамі такіх спецыяльнасцяў сталі дызайнер, праграміст, відэаінжынер, рэстаўратар, гукарэжысёр.

Таксама падчас правядзення ўрока-лекцыі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументамі з альбомаў А.М.Багамолава і Н.С.Тагрына.

Фота- і кінадакументы з фондаў архіва зрабілі лекцыю больш яскравай і нагляднай, тым самым пасадзейнічаўшы лепшаму засваенню і замацаванню навучальнага матэрыялу па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя Беларусі».

 

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД М.В.Гарэлік падчас правядзення ўрока-лекцыі «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі» ў ДУА «Гімназія г. Дзяржынска»
Навучэнцы 9 класаў ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» знаёмяцца з калекцыяй фотаздымкаў А.М.Багамолава
Навучэнцы 9 класаў ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» падчас правядзення ўрока-лекцыі «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі»