Інфармацыйны час для вучняў 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 10 імя В. М. Азіна г. Полацка»

21 красавіка 2022 года на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» праведзена інфармацыйны час для вучняў 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 10 імя В. М. Азіна г. Полацка».

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку, напрамкамі дзейнасці, структурай установы, спецыфікай працы архівіста.

У рамках гэтай сустрэчы праведзена аглядная экскурсія па архіве. Школьнікаў зацікавілі асаблівасці будынка архіва і архівасховішча, рэжым захоўвання дакументаў на папяровым носьбіце, а таксама працэс пераводу дакументаў у электронны фармат.