Работнікам устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна, адказным за справаводства і архіў 21 красавіка 2022 года ў Дзяржархіве ў г. Глыбокае праведзены семінар

У мэтах аказання метадычнай і кансультатыўнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна, адказным за справаводства і архіў, 21 красавіка 2022 года ў Дзяржархіве ў г. Глыбокае праведзены семінар.

Адкрыла семінар Н.А.Баравік, дырэктар архіва. Яна інфармавала прысутных аб тым, што 18 красавіка 2022 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь” № 163-З. Былі агучаны асноўныя навацыі.

І.Э.Батыгіна, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду, разгледзела пытанні, якія датычацца арганізацыі работы ведамасных архіваў, спынілася на асноўных палажэннях інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях. Увага прысутных была звернута на неабходнасць правядзення праверак наяўнасці і стану спраў па асабовым складзе.

Н.П.Раманчук, вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду, засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў семінара на асаблівасцях складання наменклатур спраў, упарадкавання дакументаў і спраў па асабовым складзе, растлумачыла парадак знішчэння дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання.

Затым для прысутных праведзена тэматычная экскурсія “Старонкі гісторыі Дзяржархіва ў г. Глыбокае”, падчас якой Н.А.Баравік і Т.Н.Аўласава пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй стварэння архіва, складам дакументаў, спецыфікай працы.