20 красавіка 2022 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М. Запартыка была праведзена экскурсія для студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

20 красавіка 2022 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М. Запартыка была праведзена экскурсія для студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці, а таксама пабывалі ў архівасховішчы.

Падчас экскурсіі ў аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў студэнты пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй, а таксама з дакументамі з асабістых фондаў архітэктараў. Больш за ўсё экскурсантаў зацікавілі прадстаўленыя канструктарскія дакументы, а менавіта: канструктарская дакументацыя на ровар В116, адзін з першых у БССР, выпушчаны Мінскім веласіпедным заводам, а таксама ўнікальная дакументацыя па груза-пасажырскім параходзе «І.В. Сталін».

Таксама вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі дакументы фонду №188 «Калекцыя фотадакументаў (1930-1952 гг.)». Дзякуючы справам гэтага фонду госці пазнаёміліся з унікальнымі фотаздымкамі, якія ілюструюць гісторыю аднаўлення Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

У выніку экскурсіі студэнты даведаліся аб дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, а таксама пазнаёміліся з унікальнай дакументацыяй, якую можна выкарыстоўваць для напісання навуковых прац.