Удзел работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў у рэспубліканскім суботніку і акцыі «Тыдзень лесу»

16 красавіка 2022 г. работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку і акцыі «Тыдзень лесу» у Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Падчас суботніка было пасаджана каля 3 тысяч саджанцаў хвоі, праведзена ўборка адміністрацыйнай зоны запаведніка і вальераў, а таксама вялася работа на месцах.