Аб выніках правядзення рэспубліканскага суботніка і ўдзеле ў акцыі «Тыдзень лесу» калектыву ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (БелНДІДАС)

Калектыў Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы традыцыйна падтрымаў заклік аб правядзенні рэспубліканскага суботніка. Супрацоўнікі наводзілі чысціню на працоўных месцах і тэрыторыі, прылеглай да будынка інстытута. У суботніку прынялі актыўны ўдзел усе работнікі інстытута (28 чалавек).

Пералічана грашовых сродкаў у аб’ёме 280 беларускіх рублёў.

Работнікі інстытута таксама прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу», ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Смалявіцкага лясгаса ў Валмянскім лясніцтве. Сумесна са спецыялістамі лясніцтва было высаджана 3500 елак і каля 250 дубоў. За добрую працу супрацоўнікам інстытута адміністрацыяй лясніцтва была абвешчана падзяка.