Аб удзеле работнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» ў рэспубліканскім суботніку

16 красавіка, ў дзень рэспубліканскага суботніку, прафсаюзныя актывісты Дзяржархіва ў г.Полацку далучыліся да акцыі «Дрэва героя», падчас якой грамадскія аб’яднанні Полаччыны высадзілі 17 маладых сосен у гонар ураджэнцаў полацкай зямлі – Герояў Савецкага Саюза.

Перад пачаткам мерапрыемства адбыўся мітынг у памяць аб Героях Вялікай Айчыннай вайны з ускладаннем кветак.

Таксама прынялі ўдзел у работах па добраўпарадкаванні парку ў раёне Кургана Бяссмерця.